Народны артыст СССР і дэпутат Дзярждумы РФ Іосіф Кабзон спадзяецца, што кіраўнік расейскай дзяржавы акажа яму дапамогу ў выезьдзе за мяжу для лекаваньня, паколькі сьпеваку забаронены ўезд ва ўсе краіны Эўразьвязу ў сувязі з яго адносінамі да падзей ва Ўкраіне.
Кабзон выказаў шкадаваньне, што ня можа ехаць да дзяцей у Гішпанію, але адзначыў, што ў цэлым не адчувае ніякіх цяжкасьцяў у сувязі з санкцыямі Эўразьвязу, паколькі можа паехаць у Сочы, на Байкал, у Кіславодзк, Мінэральныя воды, Геленджык і Турцыю, як паведамляе «Московский комсомолец».