Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грэцкі» саміт эўразоны ў Брусэлі завяршыўся


Фактычна на саміце эўразоны ў аўторак ішла гаворка аб трэцяй праграме дапамогі Грэцыі, заявіла журналістам у Брусэлі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль пасьля заканчэньня сустрэчы ў вярхах, піша ria.ru.

«Фактычна мы вядзем зараз дыскусію аб трэцяй праграме, якая будзе працяглай», — сказала Мэркэль. Паводле канцлера, агульная сытуацыя «ў апошнія дні значна пагоршылася».

«Мы са свайго боку, з боку Нямеччыны, павінны спачатку будзем пайсьці ў бундэстаг і дамагчыся дазволу пачаць перамовы, для гэтага нам патрэбныя ўмовы перамоваў, што азначае, што мы маем патрэбу ў дэталізаваных прапановах грэцкага кіраўніцтва», — дадала Мэркэль.

Канчатковага перакананьня, што Грэцыя гатовая выканаць усе патрабаваньні эўразоны, пакуль няма — дадала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG