Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асяродзьдзе Мэркель пра далейшую дапамогу Грэцыі: «Цяжка ўявіць»


Перамовы па Грэцыі
Перамовы па Грэцыі

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель плянуюць сустрэцца сёньня ў Парыжы, каб абмеркаваць сытуацыю, зьвязаную з эканамічным становішчам Грэцыі.

Яны заклікаюць правесьці ў аўторак саміт па Грэцыі з удзелам лідэраў краін эўразоны.

Эўракамісія з так званай «тройкі крэдытораў» Грэцыі, нароўні зь Міжнародным валютным фондам і Эўрапейскім цэнтральным банкам, настойвае на павышэньні Афінамі падаткаў і скарачэньні сацыяльных выплат – як умовах выкананьня даўгавых абавязацельстваў.

Пасьля таго, як стала вядома, што ўдзельнікі нядзельнага рэфэрэндуму ў Грэцыі выказаліся супраць умоваў міжнародных крэдытораў, былы грэцкі прэм'ер Антоніс Самарас абвясьціў аб адстаўцы з пасады лідэра правацэнтрысцкай партыі «Новая дэмакратыя». Самарас узначальваў грамадзкую кампанію ў падтрымку патрабаваньняў крэдытораў.

Хоць урад цяперашняга кіраўніка Алексіса Цыпраса разьлічвае на працяг перамоваў па пазыках, у асяродзьдзі нямецкага канцлера, да прыкладу, прагучала меркаваньне, што пасьля перамогі на рэфэрэндуме ў Грэцыі праціўнікаў мер эканоміі далейшае абмеркаваньне з Афінамі антыкрызіснай дапамогі «цяжка ўявіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG