Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg назваў Украіну і Расею галоўнымі эканамічнымі лузэрамі


Украіна завяршыць 2015 як вялікі няўдачнік ў глябальным росьце, паводле прагнозаў эканамістаў, апытаных амэрыканскай кампаніяй Bloomberg — адным зь вядучых сусьветных пастаўшчыкоў фінансава-эканамічнай інфармацыі.

Паводле спэцыялістаў, валавы ўнутраны прадукт Украіны зьменшыцца на 4 адсоткі ў чацьвёртым квартале ў параўнаньні з тым жа пэрыядам у 2014 годзе. Гэта найгоршы паказьнік з 47 краінаў, дасьледаваных Bloomberg у красавіку-чэрвені.

Ня самыя лепшыя паказьнікі будзе мець і Расея, дзе ВУП зьменшыцца на 3,5 адсоткаў да канца году. Гэты спад у вялікай ступені зьвязаны зь міжнароднымі санкцыямі, а таксама падзеньнем коштаў на нафту. Украіна і Расея ў сьпісе аўтсайдэраў Bloomberg займаюць першыя пазыцыі.


У Лацінскай Амэрыцы таксама ёсьць свае няўдачнікі. Так, у Бразыліі і Аргентыне ВУП зьменшыцца на 1,6 і 1,5 працэнтаў. Бразылія паказала найгоршую дынаміку з усіх краінаў рэйтынгу Bloomberg.

Грэцыя, якая перажывае востры крызіс, заняла восьмую пазыцыю ў сьпісе аўтсайдэраў з прагназаваным ростам 0,9 працэнтаў ВУП.

Найлепшыя прагнозы эканамісты даюць краінам Азіі: Індыі, Кітаю і Віетнаму. Рост гэтых эканомік прагназуецца на ўзроўні 6-7% ВУП да канца году.

Беларусь у сфэру дасьледаваньняў Bloomberg не патрапіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG