Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніла імпарт газу з Расеі


«Нафтагаз Украіны» пасьля безвыніковых трохбаковых перамоваў з Расеяй пры пасярэдніцтве Эўракамісіі 1 ліпеня прыпыніў закупы газу ў расейскай кампаніі «Газпром», а таксама значна скараціў яго куплю ў ЭЗ.

30 чэрвеня скончыўся тэрмін дзеяньня дадатковага пагадненьня паміж Кіевам і Масквою па газе, а ўмовы далейшай пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну не былі ўзгодненыя падчас трохбаковых перамоваў у Вене.

Бакі меліся замацаваць дамоўленасьці аб умовах паставак газу ва Ўкраіну з Расеі, уключаючы цану газу, а таксама пытаньні транзыту і аб’ёмаў запампоўкі. Аднак прапанаваныя Расеяй умовы былі адхіленыя Ўкраінай, і тая адмовилася ад расейскага газу, паведамляе УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG