Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 чэрвеня: гадавіна дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір


ФОТА ДНЯ: Дзень Перамогі ў Берасьцейскай крэпасьці. Алег Грыцавец
ФОТА ДНЯ: Дзень Перамогі ў Берасьцейскай крэпасьці. Алег Грыцавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У літаратурным музэі імя Пятруся Броўкі распачынаецца выстава «Лідзія Арабей: у пошуках ісьціны», прысьвечаная 90-годзьдзю зь дня нараджэньня беларускай пісьменьніцы і літаратуразнаўцы.

У гісторыі

1440 — Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык. Пры абраньні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падольле, захопленыя Польшчай, што пазьней і выканаў.

1940 — адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек.

1944 — пачалася Менская апэрацыя, у выніку якой быў вызвалены Менск.

1984 — уведзена ў эксплюатацыю першая лінія Менскага мэтрапалітэну.

2010 — Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў расейскага сьпевака Юрыя Антонава ордэнам Скарыны.

У памяці

1896 — нарадзіўся Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

1913 — нарадзіўся Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.

1925 — нарадзіўся Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гарадзенскай біяхімічнай школы.

1956 — нарадзілася Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзяяч.

1962 — нарадзіўся Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG