Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паротнікаў: Мяжуеў выконваў чыста тэхнічныя функцыі


Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў

Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў Свабодзе адстаўку сакратара Савету бясьпекі Аляксандра Мяжуева.

Андрэй Паротнікаў перакананы, што толькі пасьля зьяўленьня тэксту ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб адстаўцы Мяжуева можна будзе з пэўнай дакладнасьцю казаць пра тое, сапраўды яна выкліканая сямейнымі абставінамі ці гэта толькі прыкрыцьцё іншай прычыны.

Пры гэтым асабістую ролю экс-дзяржсакратара Савету бясьпекі Аляксандра Мяжуева вайсковы аналітык Андрэй Паротнікаў ня лічыць адметнай:

«Ён быў на гэтай пасадзе абсалютна тэхнічным выканаўцам, скажам так, не „полісімэйкерам“, і таму ніякіх асабістых дасягненьняў, як і правалаў, у яго не было. Што яму казалі, тое выконваў, не казалі — не выконваў. Ня быў самастойнай фігурай абсалютна. Таму адносна яго, калі прэсавая служба дае тлумачэньні аб прычынах адстаўкі, што па сямейных абставінах, то, можа, так і ёсьць».

Андрэй Паротнікаў, сам былы вайсковец, параіў уважліва сачыць за тэкстам указаў аб адстаўках ваеннаслужачых.

«Прыкладам, калі дзейнага генэрала адпраўляюць у адстаўку бяз права нашэньня вайсковай формы, гэта азначае, што яго прыбралі з пасады за нейкія грахі. Альбо калі ёсьць фармулёўка пра залічэньне ў рэзэрв міністра — таксама, значыць, нейкая правіна як прычына для адхіленьня ад пасады. А калі будзе ўказаньне пра тое, што з правам нашэньня генэральскай формы, значыць, нічога асабліва няма. Прычынай можа быць і ўзрост, і стан здароўя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG