Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў Мяжуева з пасады сакратара Савету бясьпекі


Аляксандар Мяжуеў

Фармальна адстаўка выкліканая «складанымі сямейнымі абставінамі».

Аляксандар Лукашэнка вызваліў з пасады дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Аляксандра Мяжуева па яго просьбе ў сувязі са «складанымі сямейнымі абставінамі».

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі.

Мяжуеў быў прызначаны дзяржсакратаром Савету бясьпекі Беларусі ў сьнежні 2013 году. Да гэтага займаў пасаду старшыні камісіі па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG