Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацьстаяньне паміж армянскімі пратэстоўцамі і паліцыяй аднаўляецца


Акцыя пратэсту ў Ерэване ўвечары 23 чэрвеня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк

Тысячы армян зноў выйшлі на вуліцу, якая вядзе да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсяна ў аўторак увечары, праз 15 гадзінаў пасьля таго, як АМАП сілай разагнаў акцыю пратэсту і арыштаваў дзясяткі актывістаў, якія пратэставалі супраць росту цэн на электраэнэргію.

Саргсян, тым часам, зноў прапановаў сустрэцца з кіраўнікамі пратэсту і абмеркаваць іх патрабаваньні.

Атрады амапаўцаў, разгорнутых на праспэкце Баграмяна спынілі маніфэстантаў на подступах да прэзыдэнцкага палацу, што стварыла пагрозу новых сутыкненьняў. Старэйшы афіцэр паліцыі дарэмна спрабаваў пераканаць натоўп, каб дэманстрацыю перанесьлі ў іншае месца.

Калі дэманстранты дасягнулі месца гвалтоўнага разгону папярэдняй акцыі пратэсту, Валеры Асіпян, намесьнік начальніка аддзелу паліцыі Ерэвану, заявіў, што ўсе 237 затрыманых раніцай чалавек былі вызваленыя з-пад варты. Сярод іх і лідэры руху «Не рабунку!», які арганізаваў кампанію супраць падвышэньня коштаў.

Некаторыя з гэтых лідэраў змаглі далучыцца да некалькіх тысяч дэманстрантаў. Іх віталі як герояў.

«Мы будзем працягваць барацьбу з тымі ж патрабаваньнямі да канца», — заявіў адзін зь лідэраў, Максім Саргсян.

«Іх вадамёты не палохаюць нас. Мы будзем ствараць праблемы для іх кожны дзень», — дадаў іншы кіраўнік.

Асіпяна сустрэлі гнеўнымі воклічамі, калі ён спрабаваў пераканаць маніфэстантаў перанесьці марш. Пакуль незразумела, ці плянуе моладзь правесьці яшчэ адну ноч на вуліцы.

Выступаючы Радыё Свабода пасьля ранішняга разгону акцыі, Асіпян апраўдваў, выкарыстаньне сілы. Ён настойваў на тым, што паліцыя наадварот праявіла «непрапарцыйную памяркоўнасьць» у дачыненьні да дэманстрантаў.

Паводле праваахоўных органаў, раніцай падчас сутычак было паранена, як найменей, 25 чалавек, сярод іх 11 паліцыянтаў. Некаторыя з маніфэстантаў зьвярнуліся па мэдычную дапамогу ў шпіталі.

Намесьнік начальніка нацыянальнай паліцыі, генэрал Пагасян запэўніў лідэраў руху «Не рабунку!», што сілы бясьпекі ня будуць зноў ужываць сілу пры ўмове, што ня будзе гвалту і «правакацыяў» супраць сілавы структураў.

Пагасян заклікаў іх зноў разгледзець прапанову прэзыдэнта сустрэцца і абмеркаваць пытаньне энэргетычных тарыфаў.

Актывісты адхілілі гэтую прапанову ў панядзелак, але, здаецца, гатовыя прыняць яе гэтым разам. Некаторыя зь іх патрабавалі, каб гэтая сустрэча трансьлявалася ў жывым эфіры па армянскім тэлебачаньні.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG