Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рок-фэстываль пройдзе з танкамі і БТРамі


Публіка на фэстывалі «Нашэсьце» 9 чэрвеня 2010 году
Публіка на фэстывалі «Нашэсьце» 9 чэрвеня 2010 году

Як паведамляе ТАСС, расейскія вайскоўцы прадэманструюць на рок-фэсьце «Нашэсце-2015» у Цьвярской губэрні зэнітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С» і найноўшую бронетэхніку Паветрана-дэсантных войскаў.

«У рамках паказу вайсковай тэхнікі будзе прадстаўлена больш за дзясятак баявых машын» — паведаміла Мінабароны журналістам.

Любы госьць, падкрэсьлілі ў Мінабароны, зможа азнаёміцца з асноўнымі характарыстыкамі прадстаўленай тэхнікі, адчуць сябе камандзірам або мэханікам-кіроўцам, сфатаграфавацца ў элемэнтах вайсковай формы і пагутарыць з членамі экіпажаў.

Экспазыцыя сучаснай вайсковай тэхнікі ў гэтым годзе будзе дапоўненая ўзорамі тэхнікі часоў Другой сусьветнай вайны — у зоне «Поле бою» разьмесьцяцца танк Т-34, «Кацюша» і 45-мілімэтравая супрацьтанкавая гармата. Будзе абсталяваны і апорны пункт з бліндажом і акопамі.

Рок-фэстываль «Нашэсьце-2015» пройдзе ў Вялікім Завідаве ў Цьвярской губэрні 3-5 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG