Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буралом нарабіў шкоды ў Гомелі. Фота наступстваў


Буралом у мікрараёне Стары аэрадром

Моцная залева са шквалістым ветрам абрынулася на Гомель. Пасьля моцнай сьпёкі ў адначасьсе выпала амаль паўмесячная норма ападкаў.

Вуліцы ў нізінах пазалівала, рух грамадзкага транспарту прыпыніўся. Цэлыя азёры парабіліся блізу аўтамабільнага вакзалу, на скрыжаваньні вуліц Савецкай і Пушкіна, у іншых месцах.

Ураганны вецер гнуў білборды, куляў прыпынкі грамадзкага транспарту, выварочваў дрэвы. Ад паваленых дрэваў пацярпелі аўтамабілі.

З раніцы 15 чэрвеня гарадзкія камунальныя службы ўзяліся прыбіраць наступствы буралому.

На вуліцы Юбілейнай
На вуліцы Юбілейнай

Вуліца Ўнівэрсытэцкая пасьля залевы
Вуліца Ўнівэрсытэцкая пасьля залевы

Вецер руйнаваў слупы электраасьвятленьня і бярозы.
Вецер руйнаваў слупы электраасьвятленьня і бярозы.

Будаўніцтва БелВЭБ банку пачалося з расчысткі тэрыторыі ад завалаў
Будаўніцтва БелВЭБ банку пачалося з расчысткі тэрыторыі ад завалаў

Бэнзапільшчыкі з Чырвонай гвазьдзікі
Бэнзапільшчыкі з Чырвонай гвазьдзікі

Каля Інстытуту радыебіялёгіі НАН Беларусі на вуліцы Фядзюнінскага
Каля Інстытуту радыебіялёгіі НАН Беларусі на вуліцы Фядзюнінскага

На рагу вуліц Савецкая і Кожара
На рагу вуліц Савецкая і Кожара

У сквэры пры вуліцы Ландышава
У сквэры пры вуліцы Ландышава

XS
SM
MD
LG