Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Берасьцем разьбіўся самалёт, два чалавекі загінулі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Самалёт Іл-103 належаў «Беллесавія».

«14 чэрвеня ў 12.09 пры выкананьні палётнага заданьня па выяўленьні пажараў у экасыстэмах адбылося падзеньне паветранага судна Іл-103 РУП „Беллесавія“ ў некалькіх кілямэтрах ад берасьцейскага аэрапорту. Загінулі камандзір паветранага судна Мядзьведзеў Міхаіл Юр’евіч і старэйшы лётчык-назіральнік Барысюк Аляксандр Іванавіч», — паведамляе МНС Беларусі.

«Створаная камісія па высьвятленьні прычынаў падзеньня самалёта. Да высьвятленьня ўсіх абставінаў выкарыстаньне самалётаў гэтага тыпу часова прыпыненае», — адзначаецца ў паведамленьні.

Як вынікае з інфармацыі, разьмешчанай на афіцыйным сайце РУП «Беллесавія», працы па ахове лясоў ад пажараў, кантролі за іх супрацьпажарным і санітарным станам выконваюцца на верталётах Мі-2, самалётах Ан-2 і Іл-103. У 2013 годзе для гэтых мэтаў было падрыхтавана 21 паветранае судна, у тым ліку чатыры самалёты Іл-103.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG