Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 15 чэрвеня 2015: гадавіна касьмічнага палёту Кавалёнка


Аўтар фота: Ігар Субач
Аўтар фота: Ігар Субач

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня

Мiрскi замак, лiстапад 2013, фота: Уладзiмiр Мальцаў​

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Прэм’ера дуэту «AGATA» — сумеснага праекту беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсоба. Белдзяржфілярмонія (Менск, пр. Незалежнасьці, 50). Пачатак 19.00

У гісторыі

1812 — Полацкі езуіцкі калегіюм пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўнівэрсытэту.

1863 — У Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанцкага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Сам Мінейка быў схоплены і засуджаны на 12 гадоў сыбірскае катаргі, але ўцёк за мяжу і празь нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт, за што атрымаў званьне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.

1977 — пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.

1978 — стартаваў касьмічны карабель «Саюз-29». Камандзірам экіпажу быў беларус Уладзімер Кавалёнак.

1999 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Аўганістанам.

2006 — Папа рымскі Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі 91-гадовага кардынала Казіміра Сьвёнтка.

У памяці

1831 — нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік, перакладчык.

1896 — нарадзіўся Пётр Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, публіцыст, паэт, выдавец.

1905 — нарадзіўся Юрка Віцьбіч, пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

Пісьменьнік Юрка Віцьбіч
Пісьменьнік Юрка Віцьбіч

1936 — нарадзіўся Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.

1948 — нарадзіўся Анатоль Бутэвіч, беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат

1979 — нарадзілася Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка.

Цытата

«Мы Беларусы незалежна ад таго, скуль мы — ці з-пад Дзьвіны, ці з-пад Прыпяці, ці з-пад Дняпра, ці з-пад Бугу».

Юрка Віцьбіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG