Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 чэрвеня: Scorpions у Менску, Мірны ў Міры, Календа ў «ЛогвінаЎ»


в. Пласток, Любанскі р-н, Менская вобл. Фота: Натальля Сарагавец
в. Пласток, Любанскі р-н, Менская вобл. Фота: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Лідар АГП Анатоль Лябедзька правядзе ў сталічным офісе сваёй партыі (вул. Харужай, 22) прэс-канфэрэнцыю на тэму «Выбараў няма, але выбар ёсьць!». Пачатак у 11:30.

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу правабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» на міністэрства юстыцыі за адмову рэгістрацыі.

У Мірскім замку адкрыецца выстава спартовых узнагарод Максіма Мірнага, сабраных за 20 гадоў кар’еры самага вядомага беларускага тэнісіста. Плянуецца ўдзел самога тэнісіста, аўтограф сэсія, здымкі дакумэнтальнага фільму. Пачатак а 15-й гадзіне.

У Мінск-арэне выступіць легендарны гурт Scorpions з праграмай «Return to Forever». Музыкі прывезьлі абсталяваньне для мультымэдыйнага шоў на спэцыяльна арандаваным самалёце. Канцэрт у Менску праходзіць у рамках сусьветнага турнэ, прысьвечанага паўвекавому юбілею Scorpions.

У кнігарні ЛогвінаЎ прэзэнтацыя кнігі менскіх апавяданьняў Сяргея Календы «Усё ўлічана», пачатак а 21:00.

У гісторыі

1562 — з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага Катэхізіс.

1812 — у Полацку адкрытая езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі (дзейнічала да 1820 году).

1925 — пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу прысвоілі званьне народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.

Янка Купала
Янка Купала

2008 — з аўкцыёну прададзены пісьменьніцкі дом адпачынку Іслач у Валожынскім раёне. Папярэдне Вярхоўны суд за «парушэньні статутнай дзейнасьці» зьліквідаваў Беларускі літаратурны фонд, які распараджаўся санаторыем.

2009 — расейска-беларуская малочная вайна. На тэрыторыю Расеі забаронены ўвоз практычна ўсёй беларускай малочнай прадкцыі (Галоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў пра сьпіс забаронаў 6 чэрвеня, а 9 чэрвеня яго дапоўніў). З гандлёвых сетак Расейскай Фэдэрацыі пачалі здымаць малочныя вырабы беларускай вытворчасьці, а ў Беларусі вернутае малако выліваць, напрыклад, у сянажныя вежы.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Язэп Гапановіч (мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі р-н), нацыянальны дзяяч, прадпрымальнік.

1936 — Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.


У гэты дзень памерлі

1923 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1982 — Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнавец, грамадзкі дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Канадзе.

2010 — Пётр Маланачкін, грамадзкі актывіст з Горак, ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.

Цытата на памяць:

«Прэсе цікава мусіраваць смажаныя факты, я ледзь не захлынуўся ў гэтым малацэ», — расейскі пасол у Менску Аляксандар Сурыкаў выказаў меркаваньне, што малочную вайну разьвязала прэса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG