Год таму ў Ждановічах пад Менскам быў урачыста адчынены Музэй-лецішча Васіля Быкава. Былі сказаны патасныя словы пра тое, як дзяржава клапоціцца пра ўшанаваньне памяці вялікага творцы, не шкадуе на гэта сродкаў. І гэта пры тым, што Мінкультуры ў будаўніцтва музэю ня ўклала ні капейкі — лецішча было падараванае дзяржаве ўдавой пісьменьніка Ірынай Міхайлаўнай Быкавай. На жаль, новаствораны музэй працаваў толькі некалькі месяцаў... Госьцем перадачы — яго былы загадчык Алесь Гібкоўскі.