Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У год выбараў Расея ня будзе спаганяць зь Беларусі даўгі


Дзьмітрый Мядзьведзеў (зьлева) і Андрэй Кабякоў. Архіўнае фота.
Дзьмітрый Мядзьведзеў (зьлева) і Андрэй Кабякоў. Архіўнае фота.

Расея пацьвярджае намер рэфінансаваць плацяжы Беларусі па дзяржаўным доўгу на 2015 год.

Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі візыту ў Казахстан, дзе падчас пасяджэньня Рады кіраўнікоў урадаў краінаў СНД адбыліся яго двухбаковыя перамовы з расейскім прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА цытуе кіраўніка беларускага ўраду, паводле якога расейскі бок плянуе цалкам выканаць раней узятыя на сябе абавязаньні аб магчымасьці рэфінансаваньня плацяжоў, якія Беларусь у гэтым годзе павінна зрабіць па даўгах перад Расейскай Фэдэрацыяй.

Рэфінансаваньне — выдзяленьне новых крэдытаў, якія дазваляюць зрабіць выплаты па ранейшых даўгах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG