Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мальдзіс прапануе стажыраваць беларускіх студэнтаў у скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане

Пятро Краўчанка
1/25 Пятро Краўчанка
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Сіёры Кіёсава — маладая японская дасьледчыца, асьпірантка Цукубскага ўнівэрсытэту
2/25 Сіёры Кіёсава — маладая японская дасьледчыца, асьпірантка Цукубскага ўнівэрсытэту
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
3/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
4/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
5/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
6/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
7/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Юрась Пацюпа, беларускі філёляг (справа)
8/25 Юрась Пацюпа, беларускі філёляг (справа)
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
9/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
10/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Адам Мальдзіс
11/25 Адам Мальдзіс
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
12/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Аляксандар Суша
13/25 Аляксандар Суша
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
14/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
15/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
16/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
17/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Яўген Мірановіч беларускі і польскі гісторык (зьлева)
18/25 Яўген Мірановіч беларускі і польскі гісторык (зьлева)
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
19/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
20/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
21/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
22/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
23/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
24/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
25/25
У Менску праходзіць VI Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Previous slide
Next slide

На паседжаньні круглага стала «Францішак Скарына і яго час», які прайшоў у рамках VI Міжнароднага кангрэсу беларусістаў, вядомы літаратуразнаўца, гісторык і пісьменьнік Адам Мальдзіс выказаў меркаваньне, што падобныя стажыроўкі могуць быць цікавымі для Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, а «там і іншыя падцягнуцца», перадае БелаПАН.

Беларуская бібліятэка імя Скарыны ў Лёндане была заснавана ў 1971 годзе. У ёй захоўваюцца даведнікі і слоўнікі, мастацкая, гістарычная, этнаграфічная, царкоўная і іншая літаратура, выдадзеная ў Беларусі і за мяжой на многіх мовах сьвету. Скарынаўская бібліятэка зьмяшчае найбуйнейшую ў Заходняй Эўропе калекцыю кніг і друкаваных матэрыялаў, якія маюць дачыненьне да Беларусі. Тут утрымліваюцца рэдкія і каштоўныя асобнікі, у тым ліку некаторыя арыгіналы кніг Францішка Скарыны, іншыя выданьні, датаваныя пачынаючы з XVII стагодзьдзя. Калекцыя бібліятэкі рэгулярна папаўняецца.

З 1981 году бібліятэкай кіраваў апостальскі візытатар для беларусаў — грэка-каталікоў у эміграцыі айцец Аляксандар Надсан, які памёр сёлета ў красавіку. Ён фактычна жыў у будынку бібліятэкі, і яе дзверы былі адчыненыя. Пасьля сьмерці айца Надсана ўстанову ўзначаліла апякунская рада зь сямі беларускіх і брытанскіх беларусістаў.

У нас ёсць кавалак зямлі, добры будынак, які, вядома, патрабуе рамонту, ёсьць калекцыя кніг і часопісаў на паліцах, але... няма чытачоў

Нягледзячы на шматлікія чуткі пра магчымае закрыцьцё бібліятэкі пасьля сьмерці кіраўніка, у рэальнасьці ёй нічога падобнага не пагражае, заявіў адзін зь сябраў апякунскай рады прафэсар Джым Дынглі. Аднак гэта ня значыць, што ў бібліятэкі няма праблем: «У нас ёсць кавалак зямлі, добры будынак, які, вядома, патрабуе рамонту, ёсьць калекцыя кніг і часопісаў на паліцах, але... няма чытачоў».

«Сёньня мы знаходзімся ў сытуацыі, калі ў бібліятэцы ніхто не жыве», — сказаў ён. Дынглі падкрэсьліў, што члены апякунскай рады ў цяперашні час вырашаюць, што трэба зрабіць, каб «засталася жывая ідэя бібліятэкі», а яе дзьверы «былі адчыненыя для чытачоў». У прыватнасьці, кіроўная рада дамовілася па чарзе дзяжурыць у бібліятэцы кожную суботу. Каб ажывіць апусьцелую з распаўсюджваньнем інтэрнэту бібліятэку, сябры рады пачалі рабіць лічбавы варыянт фондаў. У пэрспэктыве гэтая інфармацыя ўвойдзе ў поўны электронны каталёг бібліятэкі. Акрамя таго, яны плануюць укараніць практыку выдачы кніг на дом. Пакуль застаецца нявырашанай задача, што рабіць з архівам бібліятэкі, які настолькі вялікі, што «ніхто дакладна ня ведае, што там знаходзіцца».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG