Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсакратар НАТО абвінаваціў Расею ў «бразганьні ядзернай зброяй»


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў, што рытарычныя заявы Расеі пра ядзерную зброю выклікаюць глыбокую занепакоенасьць.

Столтэнбэрг выступіў з гэтай заявай 27 траўня ў Вашынгтоне, дзе днём раней ён сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Па словах Столтэнбэрга, пляны Расеі па разьмяшчэньні ў Калінінградзе ракет, здольных несьці ядзерную зброю, а таксама пагроза разьмяшчэньня расейскай ядзернай зброі ў анэксаваным украінскім Крыме карэнным чынам мяняюць стан бясьпекі ў Эўропе.

«Бразганьне ядзернай зброяй з боку Расеі зьяўляецца неапраўданым, дэстабілізуючым і небясьпечным дзеяньнем», — сказаў генэральны сакратар альянсу.

Гаворачы аб дзеяньнях Расеі ў дачыненьні да Украіны, Столтэнбэрг адзначыў, што Масква спрабуе прадэманстраваць сваю ваенную сілу, распальвае нацыяналізм і заяўляе пра сваё права захопліваць тэрыторыю суседніх дзяржаў і падпарадкоўваць іх сваёй волі.

XS
SM
MD
LG