Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ нічога ня ведае


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

У КДБ Беларусі заявілі, што яны ніколі не затрымлівалі расейскага бізнэсоўца Максіма Фінскага, у СІЗА КДБ ён ніколі ня ўтрымліваўся і ня ўтрымліваецца. Пра арышт Фінскага ў Беларусі першай паведаміла расейскае выданьне «Коммерсант». Улады абяцаюць утрымаць рост коштаў у Жыльлёва-камунальнай гаспадарцы на роўні $5 ў 2016-2017 гадах. Пра гэта заявіў сёньня ў Нацыянальным сходзе віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін. Дэлегаты кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) абіраюць прэзыдэнта. Беларусь падтрымае кандыдатуру ярданскага прынца Алі, але прагназуецца, што, нягледзячы на нядаўнія арышты і карупцыйныя скандалы, дзейны кіраўнік ФІФА Зэп Блатэр захавае сваю пасаду. Прагучыць песьня з праекту Лявона Вольскага «Саўка ды Грышка». Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць арышты чыноўнікаў ФІФА і пэрспэктывы футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ў 2018 годзе. Сёньня спаўняецца 70 гадоў галоўнаму рэдактару газэты «Новы час» Аляксею Каралю. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG