Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 траўня: дзень нараджэньня папы Яна Паўла II


Любанскі р-н. Менская вобласьць. Натальля Сарагавец
Любанскі р-н. Менская вобласьць. Натальля Сарагавец

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — ініцыятыва «Журналісты за талерантнасьць» запрашае калегаў і сяброў на паказ расейскага дакумэнтальнага фільму пра ЛГБТ-падлеткаў, якія хочуць даказаць грамадзтву, што яны існуюць. Мерапрыемства прысьвечанае Міжнароднаму Дню барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй — IDAHOT-2015. Арт Сядзіба, пр-т Незалежнасьці 58, оф. 430, пачатак 18.30

Віцебск — у рамках «Ночы музэяў» у двары «Артпрасторы «Талстога, 7» — выставы мастакоў і фатографаў.

Гэты дзень у гісторыі:

1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914).

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя ў правах чалавека.

У гэты дзень нарадзіліся:

1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як рымскі папа Ян Павал II.

1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыве ў Польшчы.

1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.

1958 — Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст.

1972 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel.

Аляксандар Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:15:48 0:00
Наўпроставы лінк

У гэты дзень памерлі:

1800 — Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец. Удзельнічаў у падаўленьні паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, за што атрымаў званьне фэльдмаршала.

1910 — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

1911 — Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.



Цытата на памяць

Ня варта прасіць у Бога больш за тое, што можаш зрабіць сам.

Ян Павал Другі, рымскі папа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG