Юры Рубцоў: за два гады турмы вывучу беларускую мову
У праграме: Актывіст з Гомеля Юры Рубцоў асуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Пасьля прысуду Юры Рубцоў паабяцаў за два гады турмы вывучыць беларускую мову. Ад 28 траўня новым кіраўніком грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» стаў Андрэй Дзьмітрыеў. Такую пастанову прыняў сёньня арганізацыйны сход кіраўнікоў рэгіянальных структур гэтай грамадзкай арганізацыі. У Віцебску абвешчаны збор сродкаў на мэмарыяльную дошку і надмагільны помнік паэту Давіду Сімановічу. Гарвыканкам даў дазвол на ўшанаваньне памяці паэта, калі яно адбудзецца за кошт гараджан. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.