Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маўклівая мова надзеі


Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Бабілёнская вежа» (1563).
Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Бабілёнская вежа» (1563).

Былы калега знаходзіць мяне на Фэйсбуку: «Ты так добра ведаеш беларускую?!» Разам працавалі — родную мову ня згадвалі...

Жанчына, нібыта ўраджэнка Расеі, з тэчкай дакумэнтаў: «Усё як мае быць» — і, пабачыўшы зьдзіўленьне: «Думаеш, я беларускай ня ведаю? Проста размаўляць няма зь кім!»

За апошнія 7 гадоў мне сустракаліся чатыры (усяго? ажно?) беларускамоўныя ўласьнікі бізнэсаў. З розных сфэраў, і ўсе — пасьпяховыя. Але... у многіх іншых мова ПРАСКОКВАЕ і СТРАКАЦІЦЬ. Па сытуацыі: беларусізмы з вуснаў збольшага рускамоўных людзей — знак пазытыўнага настрою.

Канечне, гэта ня той ідэальны ўжытак мовы, пра які марым мы. Але надзея на Беларусі жыве, і нават калі яна маўчыць, думае — па-беларуску.

Тацяна Сьнітко


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG