Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога пад бел-чырвона-белым сьцягам


Падчас пераможнага матчу з ЗША на хакейным чэмпіянаце ў Чэхіі беларускія хакеісты - якія і самі гулялі ў бел-чырвона-белых колерах - бачылі за брамай суперніка недазволеную ў Беларусі сымболіку.

Стараньнямі чэскіх беларусаў увесь хакейны сьвет пабачыў у чацьвер на экранах тэлевізараў беларускія нацыянальныя сьцягі.

Дэманстрацыя бел-чырвона-белага сьцяга на спартовых спаборніцтвах у Чэхіі раней сутыкалася і з праблемамі. Летась у Празе падчас матчу Кантынэнтальнай Хакейнай Лігі паміж камандамі «Дынама» Менск і «Леў» Прага ахова спартовай арэна прымусіла беларускіх заўзятараў схаваць сьцяг, а пасьля, ужыўшы сілу, забрала яго.

Сёлета беларуская нацыянальная сымболіка ўжываецца на чэмпіянаце без абмежаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG