Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ мае ўзмацніць санкцыі супраць Расеі, — праект рэзалюцыі Эўрапарлямэнту


Будынак Эўрапарлямэнту ў Бэльгіі
Будынак Эўрапарлямэнту ў Бэльгіі

Калі Расея ня будзе прытрымлівацца рэжыму поўнага спыненьня агню і ня верне Ўкраіне Крым, Эўразьвяз мае ўзмацніць санкцыі і разгледзець магчымасьць прадстаўленьня Ўкраіне абарончага ўзбраеньня.

Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, ухваленым Камітэтам Эўрапарлямэнта па замежных справах.

«Калі Расея будзе працягваць дэстабілізацыю сытуацыі ў Данбасе і не адмовіцца ад анэксіі Крыму, ЭЗ актывізуе санкцыі супраць яе і разгледзіць магчымасьць прадстаўленьня Ўкраіне абарончай зброі і іншай ваеннай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Эўрапарлямэнту 5 траўня.

«Вяртаньне Крыму зьяўляецца вельмі важным для доўгатэрміновага супрацоўніцтва Эўразьвязу з Расеяй», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Дэпутаты выказалі занепакоенасьць перасьледам крымскіх татараў на паўвостраве, якое пачалося пасьля акупацыі Крыму, а таксама занепакоенасьць з-за ціску Расеі на ўсходняй мяжы ЭЗ.

Гэтая рэзалюцыя, якая зьяўляецца палітычнай заявай, будзе пастаўленая на галасаваньне Эўрапарлямэнту на сэсіі ў чэрвені.

Адносіны паміж Масквой і Захадам пагоршыліся ў мінулым годзе, пасьля расейскай анэксіі Крыму.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў у Данбасе. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў, але ёсьць «добраахвотнікі».

Міжнародная супольнасьць увяла санкцыі супраць Расеі пасьля анэксіі ёю Крыму ў сакавіку 2014 году. Пасьля першых абмежавальных захадаў іх некалькі разоў узмацнялі. Санкцыі супраць Расеі ўвялі у прыватнасьці ЗША, Канада, Эўразьвяз, Аўстралія і Швэйцарыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG