Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А дворнікам сам Лукашэнка


Джордж Клаўсэн, «Пасадка дрэва» (1888)
Джордж Клаўсэн, «Пасадка дрэва» (1888)

На рагу плошчы Леніна і Пушкінскай у Берасьці саджаюць дрэўца. Пралетарыят завіхаецца — трымаюць, прымяраюць, падказваюць. Адзін, два, тры, чатыры работнікі ЖКХ. Збоку пяты і шосты, прадыходзіць яшчэ адзін, і яшчэ адзін стаіць. Восем! Побач тры машыны.

Дрэўца адно, як помнік правадыру. Ільліч паблажліва глядзіць з высокага п’едэстала.

Плошча чыстая. Вуліца чыстая. Усё, зрэшты, такое, якім я памятаю са сваіх школьных гадоў, за часамі Хрушчова і Брэжнева. Заўсёды было чыста, і на гэта не зьвярталі ўвагу, бо такая норма.

Цяпер гэта палітыка, а палітык у краіне, як вядома, адзін.

Таму дрэўца садзяць восем яго выбаршчыкаў.



Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG