Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Мы рускія людзі, але не расіяне, мы – беларусы»

Аляксандар Лукашэнка выступіў у Авальнай залі з традыцыйным штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу. Радыё Свабода вяло онлайн рэпартаж.

Аляксандар Лукашэнка выступіў у Авальнай залі з традыцыйным штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу. Адметная рыса гэтага пасланьня — тое, што яно адбылося за паўгода да прэзыдэнцкіх выбараў.

На выступ Лукашэнкі звычайна запрашаюцца сябры ўраду, прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, замежныя дыпляматы.

Глядзець відэа можна тут.

12:03 29.4.2015
«Мэта дзяржавы — гэта народ»

Лукашэнка ня згодны з тым, што варта адмовіцца ад сацыяльнага характару дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі.

«Усе кажуць — вось у нас народ расьпешчаны. Так, мы дзесьці расьпесьцілі. Але гэта наша заслуга», — лічыць ён.

«Мэта нашай дзяржавы — гэта народ», — падкрэсьліў Лукашэнка. Ягоныя словы былі сустрэтыя воплескамі.

Паводле ягоных слоў, асноўныя напрамкі сацыяльнай палітыкі — гэта падтрымка сем’яў і рашэньне дэмаграфічных праблемаў.

11:47 29.4.2015
«Не прасіце больш грошай»

Кіраўнік дзяржавы закрануў праблему эфэктыўнасьці выкарыстаньня бюджэтных сродкаў. «Не прасіце больш грошай. Па-гаспадарску выкарыстоўвайце тое, што ёсьць», — заявіў ён.

Лукашэнка канстатаваў, што на МАЗе сытуацыя складаная, а страта прадпрыемства будзе «сьмерці падобная».

Паводле ягоных слоў, урад прапаноўваў укласьці вялікія грошы ў падтрымку прадпрыемства — ня менш як 100 млрд рублёў. Але ён адхіліў гэты падыход.

Лукашэнка заявіў, што падтрымка павінна давацца на канкрэтных умовах. «Дапамагаць будзем, але не пад абяцаньне, а пад канкрэтны кантракт. Толькі абавязаньні, жалезабэтонныя абавязаньні», — падкрэсьліў ён.

Лукашэнка заклікаў урад перайсьці на новы мэханізм аказаньня дзяржаўнай падтрымкі — праграмна-мэтавы мэтад.

11:36 29.4.2015

Лукашэнка ставіць супрацьлеглыя, узаемавыключальныя задачы

Адначасова ён заклікае ўзмацніць кантроль ураду за працай прадпрыемстваў і кажа пра свабоду дырэктара.

11:35 29.4.2015
«Не блытайце сёе-тое зь сім-тым​»

Лукашэнка ня згодны, што кіраўнікі прадпрыемстваў у цяперашняй сыстэме кіраваньня «зьвязаныя па руках і нагах».

«Ня блытайце сёе-тое зь сім-тым. Хто рупіцца аб прадпрыемстве, аб калектыве — ніколі ня будзе пакараны», — адзначыў Лукашэнка.

11:34 29.4.2015
Лукашэнка прапануе ўзмацніць ручное кіраваньне эканомікай

Лукашэнка традыцыйна спрабуе перакласьці віну за эканамічныя правалы на вонкавыя фактары. Хоць галоўная прычына крызісу — гэта неэфэктыўнасьць цяперашняй мадэлі. Вонкавыя прычыны толькі абвастрылі ўласныя беларускія праблемы.

Лукашэнка прапануе ўзмацніць ручное кіраваньне эканомікай. Урад павінен кіраваць прадпрыемствамі. Гэта, паводле Лукашэнкі, павінна павысіць эфэктыўнасьць. Але менавіта гэтым і займаецца ўрад шмат гадоў.

11:27 29.4.2015
Пра ліквідацыю прадпрыемстваў.

Паводле ягоных слоў, дзяржава не павінна падтрымліваць беспэрспэктыўныя прадпрыемствы, якія «зжылі сябе і ня могуць існаваць».

«Ліквідацыя адсталага прадпрыемства — не трагедыя, а элемэнтарны здаровы сэнс», — заявіў Лукашэнка.

10:52 29.4.2015

Адметная рыса гэтага пасланьня – тое, што яно адбудзецца за паўгода да прэзыдэнцкіх выбараў.

Традыцыйна выступ Лукашэнкі цягнецца некалькі гадзін, пасьля чаго дэпутаты могуць задаць кіраўніку дзяржавы пытаньні.

Таксама на выступ Лукашэнкі звычайна запрашаюцца сябры ўраду, прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, замежныя дыпляматы.

XS
SM
MD
LG