«Не блытайце сёе-тое зь сім-тым»
Лукашэнка ня згодны, што кіраўнікі прадпрыемстваў у цяперашняй сыстэме кіраваньня «зьвязаныя па руках і нагах».
«Ня блытайце сёе-тое зь сім-тым. Хто рупіцца аб прадпрыемстве, аб калектыве — ніколі ня будзе пакараны», — адзначыў Лукашэнка.
Лукашэнка прапануе ўзмацніць ручное кіраваньне эканомікай
Лукашэнка традыцыйна спрабуе перакласьці віну за эканамічныя правалы на вонкавыя фактары. Хоць галоўная прычына крызісу — гэта неэфэктыўнасьць цяперашняй мадэлі. Вонкавыя прычыны толькі абвастрылі ўласныя беларускія праблемы.
Лукашэнка прапануе ўзмацніць ручное кіраваньне эканомікай. Урад павінен кіраваць прадпрыемствамі. Гэта, паводле Лукашэнкі, павінна павысіць эфэктыўнасьць. Але менавіта гэтым і займаецца ўрад шмат гадоў.
Пра ліквідацыю прадпрыемстваў.
Паводле ягоных слоў, дзяржава не павінна падтрымліваць беспэрспэктыўныя прадпрыемствы, якія «зжылі сябе і ня могуць існаваць».
«Ліквідацыя адсталага прадпрыемства — не трагедыя, а элемэнтарны здаровы сэнс», — заявіў Лукашэнка.
Чыноўнікі ўважліва слухаюць #agl29 і канспэктуюць http://t.co/iBQPWmT2Wl
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.4.2015
Адметная рыса гэтага пасланьня – тое, што яно адбудзецца за паўгода да прэзыдэнцкіх выбараў.
Традыцыйна выступ Лукашэнкі цягнецца некалькі гадзін, пасьля чаго дэпутаты могуць задаць кіраўніку дзяржавы пытаньні.
Таксама на выступ Лукашэнкі звычайна запрашаюцца сябры ўраду, прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, замежныя дыпляматы.