Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» надта агрэсіўна прапагандуюць «Русский мир»


Інцыдэнт з расейскімі байкерамі на беларуска-польскай мяжы камэнтуюць жыхары Гомеля.

Карэспандэнт Свабоды спытаўся гамельчукоў: «Як вы ацэньваеце тое, што беларускія ўлады на высокім узроўні віталі расейскіх байкераў з клюбу „Начныя ваўкі“, памежнікі ў Берасьці ім салютавалі і ціснулі рукі, а ў Польшчу іх з расейскімі сьцягамі наагул не пусьцілі?»

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00
Наўпроставы лінк

Спадар: «Я лічу, што гэта няправільна, бо сёлета 70 гадоў Перамогі. Як бы там ні складалася сытуацыя, нельга зьмешваць, рабіць сумесь з таго, што было і што адбываецца цяпер. Перамогу патрэбна адзначаць. Вось гэты шлях, які яны зьбіраліся пераадолець, — нічога тут страшнага няма».

Спадар: «Магчыма, гэта ўсё зьвязана з тым, што робіцца цяпер ва Ўкраіне. І паколькі Польшча ў складзе Эўразьвязу, то яна й не прымае расейцаў належным чынам. З-за гэтага й ня хочуць іх пускаць».

Спадар: «Кажуць жа, што на Данбасе — там расейскія войскі».

Спадар: «Гэта справа палякаў: хочуць — пускаюць, хочуць — не пускаюць. Я й сам супраць агрэсіі — за мір ва ўсім сьвеце».

Спадар: «Ну, гэта ж у рэчышчы палітыкі Польшчы. Дзяржава ўжо ня ведае, якім бокам стаць да Злучаных Штатаў Амэрыкі».

Спадар: «Ня ведаю, неяк яны агрэсіўна „Русский мир“ прапагандуюць. А калі агрэсіўны вобраз, то думаю, што правільна не пусьцілі. Трэба цывілізаванымі быць. Калі агрэсія, то й беспарадкі».

Спадар: «Я ня бачыў таго спэктакля. Не пусьцілі, значыць, не пусьцілі. Што тут зробіш... У мяне суседзі — байкеры. Калі сёньня не пусьцілі, магчыма, пусьцяць заўтра. Магчыма, там канфлікт нейкі, ці што».

Спадар: «Гэта стэрэатып зь фільмаў, што байкеры — кепскія людзі. Яны ж увогуле ня кепскія».

Спадарыня: «Асьцярожнічаюць палякі. Я так разумею, што гэта зьвязана з палітычнай сытуацыяй вакол Украіны, Крыму. Тут і стаўленьне да Расеі. Толькі на гэтым усё завязана».

Спадар: «Відаць, ёсьць на тое прычыны. Як падаецца, з-за таго, што ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Крыму. Відаць, таму й не пускаюць расейцаў».

Спадар: «Я ня байкер: не пусьцілі й не пусьцілі. Ім бы й ня варта было гэта рабіць. Лепей бы зьезьдзілі ў Данбас і дапамаглі дзецям бяздомным, чым ехаць у Нямеччыну з паказным шоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG