Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі прэм’ер не паедзе ў Маскву на ўрачыстасьці 9 траўня


Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ не паедзе ў Маскву на афіцыйную цырымонію з нагоды 70-годдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе з-за іншых мерапрыемстваў у яго працоўным графіку.

Пра гэта ў аўторак паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік ураду Японіі.

Генэральны сакратар кабінэта Есіхідэ Суга на прэс-канфэрэнцыі паведаміў, што замест прэм’ера на цырымоніі будзе прысутнічаць амбасадар Японіі ў Расеі. Аб’ява была зроблена за некалькі гадзінаў да сустрэчы Абэ ў Белым доме з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, паведамляе Голас Амэрыкі.

Японія запрасіла прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна наведаць краіну з візытам, але ён быў адкладзены ў мінулым годзе з-за крызісу ва Ўкраіне. Суга таксама паведаміў, што рашэньне аб новай даце візыту Пуціна пакуль не прынята.

Абэ, які прыглядаецца да расейскіх энэргарэсурсаў, зрабіў паляпшэньне адносінаў з Расеяй прыярытэтным напрамкам сваёй працы. Аднак дачыненьні ўскладніліся ў выніку санкцый, якія Токіо увёў супраць Масквы ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне, які і блізкі саюзьнік Японіі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG