Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад споклічамі «Спыніць палітычны Чарнобыль» і «Не АЭС у Беларусі»

Удзел у акцыі ўзялі да тысячы чалавек.

15:06 26.4.2015
На вуліцы Сурганава
На вуліцы Сурганава

15:03 26.4.2015

Як піша Эўрарадыё, арганізатары забыліся мэгафоны.

Удзельнікі акцыі не змаглі прыняць рэзалюцыю, бо арганізатары забыліся мэгафоны. Прыкладны тэкст такі: “Не расейскай ядзернай пагрозе! Не вайне! Не будаўніцтву астравецкай АЭС! Не асваеньню чарнобыльскіх зямель і распаўсюджваньню чарнобыльскага забруджваньня!”

15:00 26.4.2015
Каля Дому друку
Каля Дому друку

На скрыжаваньні з вуліцай Якуба Коласа
На скрыжаваньні з вуліцай Якуба Коласа

14:50 26.4.2015

Калёна рухаецца па вуліцы Сурганава. Паводле ацэнак журналістаў Радыё Свабода, у шэсьці бяруць удзел больш за 400 чалавек. Удзельнікі пэрыядычна скандуюць «Жыве Беларусь!».

Нясуць расьцяжкі: «Расея — гэта вайна» і «Дзе Расейская імпэрыя, там Чарнобыль, там Данбас».

14:47 26.4.2015
Намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў і старшыня партыі Аляксей Янукевіч
Намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў і старшыня партыі Аляксей Янукевіч

14:41 26.4.2015
Першыя крокі шэсьця
Першыя крокі шэсьця

14:37 26.4.2015

Расейскія эколягі падтрымалі Чарнобыльскі шлях

«Экаабарона» адзначае, што расейскі ўрад ажыцьцяўляе «агрэсіўную ядзерную экспансію», якая заключаецца ў распаўсюдзе небясьпечных атамных рэактараў па ўсім сьвеце. Чытаць далей

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG