Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«СМІ ў Беларусі» без беларускай мовы


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

У Менску адкрылася ХІХ Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі», прысьвечаная сёлета 70-годзьдзю Перамогі. На цырымоніі адкрыцьця з вуснаў чыноўнікаў не прагучала ніводнага слова па-беларуску. Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч мусіць сядзець яшчэ больш за год са свайго шасьцігадовага тэрміну зьняволеньня ў крытай турме ў пагоршаных умовах. Учора яго прызналі вінаватым у парушэньні правілаў унутранага распарадку калёніі. Апазыцыйная кааліцыя «Народны рэфэрэндум» зьбіраецца ладзіць агульную кампанію сёлетніх прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў 2016 году. Пра стварэньне для гэтага супольнага штабу лідэры кампаніі абвясьцілі сёньня. 5 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. У нашым эфіры — гутарка з каардынатарам «Офісу па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргеем Драздоўскім. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG