Фота дня:
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначацца.
Афіша:
У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Менску адбудзецца адкрыцьцё выставачнага праект-дакумэнту «МЕНСК. НОНКАНФАРМІЗМ 1980-х» (фота, відэа, артэфакты, інсталяцыі). Пачатак а 19.00.
У Магілёве ў Цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы імя Карла Маркса (Магілёў, вул. Першамайская, 30.) у межах культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца сустрэча зь перакладнікамі Алесяй Башарымавай, Ігарам Крэбсам і Ганнай Янкутай. Яны прадставяць онлайн-часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет» і кнігі, што выйшлі ў бібліятэцы часопісу, а таксама пазнаёмяць публіку зь некаторымі сваімі перакладамі і адкажуць на пытаньні аўдыторыі. Пачатак а 18.00.
У 18 гадзін 10 хвілін па літоўскім часе адбудзецца мэдыя-брыфінг па пытаньнях, зьвязаных са справамі студэнтаў, з удзелам прэзыдэнта Студэнцкага прадстаўніцтва ЭГУ Дзяніса Кучынскага і новага рэктара ЭГУ праф. Дэвіда Поліка. Працягласць брыфінгу — 30 хвілін. Наўпроставая відэатрансьляцыя будзе даступная на афіцыйным сайце ЭГУ.
У гісторыі:
1724 — нарадзіўся Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.
1870 — нарадзіўся Уладзімір Ульянаў (больш вядомы як Ленін), расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкага перавароту ў Расеі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.
1899 — нарадзіўся Ўладзімір Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.
1915 — падчас Першай сусьветнай вайны Нямеччына ўжыла хлёр як хімічную зброю супраць англа-французскіх войскаў паблізу горада Іпр (Бэльгія).
У памяці:
1937 — у абставінах сталінскага тэрору скончыў жыцьцё самагубствам Язэп Адамовіч, адзін зь першых кіраўнікоў беларускага савецкага ўраду.
1945 — памёр Аляксандар Вашкевіч, савецкі генэрал, Герой Савецкага Саюзу. Алясандар Вашкевіч нарадзіўся ў 1901 годзе ў Белавежы, у беларускай сялянскай сям’і. У шэрагі Чырвонай Арміі ўступіў у 1919 г. 21 красавіка1945 г., камандуючы дывізіяй пад Баўцэнам, цяжка паранены Аляксандар Вашкевіч трапіў у нямецкі палон. На наступны дзень быў катаваны і забіты. Пахаваны ў Варшаве. Імя Аляксандра Вашкевіча носіць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць ягоны родны дом.
Цытаты:
«Уменьне ставіць разумныя пытаньні ёсьць ужо важнай і неабходнай прыкметай розуму і праніклівасьці».
Імануіл Кант
«Я амэрыканскі пісьменьнік, народжаны ў Расеі, які атрымаў адукацыю ў Англіі, дзе я вывучаў францускую літаратуру перад тым, як на пятнаццаць гадоў перасяліцца ў Нямеччыну. Мая галава размаўляе па-ангельску, маё сэрца — па-руску, а маё вуха — па-француску».
Уладзімір Набокаў
«Дзяржава — гэта машына для падтрыманьня панаваньня адной клясы над іншай».
Уладзімір Ленін