Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: з пачатку года ў Данбасе загінулі 400 мірных жыхароў


У Данбасе ў нядзелю ўвечары сэпаратысты зноў парушалі рэжым спыненьня агню.

Па дадзеных ААН, з пачатку года на ўсходзе Ўкраіны ў выніку абстрэлаў жылых раёнаў і падрыву на мінах загінулі каля 400 мірных жыхароў.

За год пасьля пачатку канфлікту колькасьць ўнутрана перамешчаных асобаў склала больш за адзін мільён дзьвесьце тысяч чалавек, 155 тысячаў зь іх — дзеці. У справаздачы таксама адзначаецца, што дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) атрымаў толькі 8 працэнтаў ад запытанай сумы на гуманітарныя апэрацыі ва Ўкраіне.

У Данбасе учора ўвечары сэпаратысты зноў парушалі рэжым спыненьня агню, паведамляе прэс-цэнтар спэцапэрацыі ўкраінскай арміі на ўсходзе краіны. Былі мінамётныя абстрэлу пазыцый ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне Аздзееўкі, Пескава, Опытнага і Краснагароўкі.

На поўдні Данецкай вобласьці ўкраінскія падразьдзяленьні 6 разоў назіралі пралёт беспілётных лятальных апаратаў суперніка ў раёне Талакоўкі, Шырокіна, Арлоўскага і Валадарскага.

У той жа час у Кіеве адзначаюць, што інтэнсіўнасьць абстрэлаў ўкраінскіх ваенных сэпаратыстамі зьнізілася. У Луганскай вобласьці напярэдадні вечарам парушэньняў рэжыму цішыні не зафіксавана.

Ноч на панядзелак у Данецку прайшла адносна спакойна, паведамляецца на сайце гарадзкой адміністрацыі. Інфармацыя аб абстрэлах не паступала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG