Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наёмны


Чайлд Гасам, «Вулічная сцэна з экіпажам» (1887).
Чайлд Гасам, «Вулічная сцэна з экіпажам» (1887).

Выклікаю таксі на 5:30 — цягнік а 6-й. Спазьняецца — але вакзал недалёка, пасьпеем. Малады хлопец адкрывае багажнік, аднак валізку не бярэ — нельга.

— Чаму?..

— На курсах вучылі, што адарвеш ручку ці пашкодзіш — могуць у суд падаць, пасажыры цяпер такія. Граматныя.

— А калі дзяўчына? — пытаюся я, агаломшаны такой амэрыканізацыяй сэрвісу ў абласным цэнтры.

У машыне грукоча хэві мэтал. Кіроўца расказвае пра дзяўчат-таксістак. На разьвітаньне я кажу пра тры рэчы, якія б зрабіў таксіст на Захадзе: прабачыўся за спазьненьне, пагрузіў валізку, спытаўся пра музыку — ці не перашкаджае.

— Ха! Вось калі я свой бізнэс адкрыю, можа тады...

Наступны раз за гадзіну замоўлю.



Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG