Колькасьць загінулых у выніку маштабных прыродных пажараў у Хакасіі узрасла да 30 чалавек. Яшчэ двое прапалі безь вестак, — паведаміла 16 красавіка ТАСС крыніца ва ўрадзе рэспублікі.
Раней паведамлялася, што ахвярамі стыхіі ў Хакасіі сталі 29 чалавек.
Па апошніх дадзеных, у шпіталі рэгіёну зьвярнуліся 1072 чалавека, 53 зь іх шпіталізаваныя.
Пашкоджаныя больш за 1300 прыватных жылых дамоў у 33-х населеных пунктах, засталіся без прытулку амаль 4 тысячы 700 чалавек.
Паводле папярэдніх ацэнак, шкода складае 7 мільярдаў рублёў.
Працягваецца барацьба зь ляснымі і стэпавымі пажарамі ў Забайкальлі і Бураціі. Агнём ахоплены больш за 100 тысяч гектараў.
У чацьвер быў затрыманы выканаўца абавязкаў кіраўніка Дзяржлесслужбы рэгіёну Руслан Балагур — па падазрэньні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
У сувязі зь ляснымі пажарамі ў Забайкальлі за апошнія трое сутак распачата 25 крымінальных справаў.
За апошнія чацьвёра сутак згарэлі больш за 200 жылых дамоў у 18 населеных пунктах 22-х раёнаў Забайкальскага краю, пацярпелі больш за 280-і дачных дамкоў.