Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняя споведзь айцу Аляксандру Надсану


Аляксандар Надсан
Аляксандар Надсан

Самае першае маё пакаяннае слова было менавіта Яму. Ва ўніяцкай капліцы ў Верхнім горадзе. Ён выслухаў пра няшлюбнае жыцьцё, моўчкі паклаў руку на галаву для разграшэньня і дабраславіў далейшае наша з Арловым сужэнства. Устаць з каленяў не было сілаў. І ён ціха спытаўся, што яшчэ. Вось жа, вершы — пэўна, гардыня... Сьлёзы душылі — гэтаму няма дараваньня, падсьвядомае — ні ў чыёй уладзе. А Ён нечакана ўсклікнуў: «О, калі б я ўмеў складаць вершы!..» І стала лёгка. Цэлыя чвэрць стагодзьдзя.

Сёлета зноў цяжар лёг на душы непарушным каменем. Па тэлефоне не паспавядаесься. Паехаць у Лёндан не пасьпела. Каюся моўчкі. Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу. Ягонаму Духу.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG