Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Зісер: габрэяў нельга ўзяць пад кантроль, іх можна толькі зьнішчыць


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зьвярнуўся са штогадовым Пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Асноўныя кірункі палітыкі краіны, запэўніў ён, застаюцца нязьменнымі. Некалькі разоў Лукашэнка зьвяртаўся да геапалітычнай тэматыкі і заявіў, што «Мы — частка рускага сьвету». Таксама Лукашэнка заявіў, зьвяртаючыся да кіраўніка Менаблвыканкаму Сямёна Шапіры, што той ніяк ня можа нармалізаваць кіраўніка парталу ТУТ.бай Юрыя Зісера. У адказ Зісер заявіў, што габрэяў узяць пад кантроль немагчыма, можна толькі зьнішчыць. У Лёндане пахавалі Апостальскага візытатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана. Удзел у разьвітальнай цырымоніі бралі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і Апостальскі візытатар для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Упершыню ў Беларусі суд прызначыў штраф за карыстаньне пірацкай копіяй апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows і Microsoft Office. “Праграмная кантрабанда” выяўлена ў часе інспэкцыі шэрагу офісаў кампаніі “Родная старонка”

XS
SM
MD
LG