Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі апярэджвае прагнозы ўраду


Рост спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў сакавіку 2015 году ў параўнаньні са сьнежнем 2014 году склаў 4,9%, а ў параўнаньні зь лютым гэтага году — 0,8%.

Такія зьвесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Пры гэтым, згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, інфляцыя ў Беларусі ў 2015 годзе павінна скласьці 12%, то бок у сярэднім 3% у квартал.

Рост коштаў у вытворцаў прамысловай прадукцыі ў сакавіку 2015 году ў параўнаньні зь лютым склаў 0,8%, са сьнежнем 2014 — 7,4%, у тым ліку на спажывецкія тавары — 1,2% і 3,4% .

Рост коштаў у вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў сакавіку 2015 году ў параўнаньні зь лютым 2015 склаў 2%, са сьнежнем 2014 — 4,5%.

Рост коштаў у будаўніцтве ў сакавіку 2015 году ў параўнаньні зь лютым 2015 склаў 0,2%, са сьнежнем 2014 — 5,2%.

Рост тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў сакавіку 2015 году ў параўнаньні зь лютым 2015 склаў 0,1%, са сьнежнем 2014 — 9,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG