Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яны абвесьцяць вайну, а мы на яе ня прыйдзем»

Лора Барбоза, «Знак міру» (фрагмэнт)
Лора Барбоза, «Знак міру» (фрагмэнт)

Гэты лёзунг гіпі 60-х прыгадаўся ў сувязі з айчыннымі выбарамі. Галоўнымі сэнсацыямі выбарчай кампаніі робяцца заявы палітыкаў пра няўдзел у выбарах. Мілінкевіч ня пойдзе. Ух ты! Карач ня пойдзе. Wow! Някляеў ня пойдзе, а пойдзе нават прэч з «Гавары праўду». Ну зусім.

Падумалася — а калі і Лукашэнка паддасца агульнай плыні і скажа: ды надакучыла, і час небясьпечны, падамся ў рэктары куды-небудзь, я ж гісторык як ніяк. І ўсе астатнія разам за ім.

Цікава, а што прадугледжана Канстытуцыяй, калі на прэзыдэнцкія выбары ніхто ня вылучыўся? Ну няма жадаючых. Што тады?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода.

    Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009), «Сем худых гадоў» (2014), «Неверагодны 2020-ы» (2021).

    На Свабодзе — ад 1991 году.

XS
SM
MD
LG