Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскі фаст-фуд грошай не дадуць


Праект братоў-рэжысэраў Андрэя Канчалоўскага і Нікіты Міхалкова па стварэньні сеткі рэстарацый расейскага фаст-фуду пад назвай «Ямо дома» не атрымае бюджэтных грошай, паведаміла прэс-сакратар віцэ-прэм’ера Аркадзя Дварковіча Алія Самігуліна.

«Мэханізмы малога і сярэдняга бізнэсу, на якія можа прэтэндаваць праект, ня новыя, яны ўсё прапісаныя ў законе. Гаворка ідзе аб падатковых ільготах», — сказала Самігуліна Бі-бі-сі.

Паводле прэс-сакратара, Дварковіч правёў нараду наконт фінансаваньня праекту па даручэньні прэзыдэнта.

Міхалкоў і Канчалоўскі раней напісалі ліст Уладзіміру Пуціну, дзе ацанілі выдаткі на стварэньне сеткі хуткага харчаваньня амаль у мільярд рублёў (каля 20 млн. даляраў), сьцьвярджаючы, што акупяць гэтыя выдаткі крыху менш чым за пяць гадоў.

Брэнд «Ямо дома» належыць аднайменнай кампаніі, у савеце дырэктараў якой знаходзіцца жонка Андрэя Канчалоўскага — тэлекулінар і акторка Юлія Высоцкая. Гэтак жа называюцца кнігі зь яе рэцэптамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG