Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь па дабрабыце, патрэбах і магчымасьцях горшая за Ўкраіну


Індэкс сацыяльнага прагрэсу — сукупны індэкс сацыяльных і экалягічных паказчыкаў, якія ахопліваюць тры аспэкты сацыяльнага прагрэсу: асноўныя патрэбы чалавека, асновы дабрабыту і магчымасьцяў. Індэкс падлічваецца арганізацыяй «Імпэратыў сацыяльнага прагрэсу», якая зарэгістраваная у ЗША.

Сёлетні Індэкс сацыяльнага прагрэсу падлічаны адносна 133 краінаў, па яшчэ 28 краінах ёсьць частковыя дадзеныя. Беларусь, паводле высноваў дасьледчыкаў, заняла 66-е месца.

Месцы ў Індэксе сацыяльнага прагрэсу-2015 некаторых краінаў сьвету:

1. Нарвэгія
2. Швэцыя
3. Швэйцарыя
14. Нямеччына
16. ЗША
27. Польшча
33. Латвія
35. Літва
62. Украіна
66. Беларусь
71. Расея
83. Казахстан

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG