Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у кампаніі «сераднякоў»


Паводле гэтак званага «індэксу сацыяльнага прагрэсу», Беларусь займае 58 месца ў сьпісе 132 краінаў сьвету.

Індэкс сацыяльнага прагрэсу (social progress index) быў вызначаны сёлета ўпершыню амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыяй пад назвай Social Progress Imperative.

Арганізацыя вызначае паняцьце сацыяльнага прагрэсу як «здольнасьць грамадзтва задавальняць асноўныя патрэбы сваіх грамадзян; вытвараць структурныя элемэнты, якія дазваляюць грамадзянам і групам насельніцтва павышаць і падтрымліваць якасьць іх жыцьця; стварыць такія ўмовы для ўсіх людзей, у якіх яны могуць цалкам раскрыць свой патэнцыял».

Індэкс бярэ пад увагу тры вымярэньні сацыяльнага прагрэсу: асноўныя патрэбы чалавека, асновы дабрабыту і магчымасьці. Кожнае з гэтых трох вымярэньняў складаецца з чатырох кампанэнтаў:

асноўныя патрэбы чалавека
  • харчаваньне і элемэнтарная мэдычная дапамога;
  • вада і санітарыя;
  • прытулак;
  • асабістая бясьпека;

асновы дабрабыту
  • доступ да базавай адукацыі;
  • доступ да інфармацыі і СМІ;
  • здароўе;
  • устойлівасьць экасыстэмы;
магчымасьці
  • правы асобы;
  • асабістая свабода і выбар;
  • талерантнасьць і ўключэньне ў сацыяльнае жыцьцё;
  • павышэньне ўзроўню адукацыі.

У сваю чаргу кожны кампанэнт ацэньваецца на падставе 3-6 паказьнікаў.

Першую дзясятку краінаў з найвышэйшым індэксам сацыяльнага прагрэсу складаюць: Новая Зэляндыя, Швэйцарыя, Ісьляндыя, Нідэрлянды, Нарвэгія, Швэцыя, Канада, Фінляндыя, Данія, Аўстралія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG