Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пройдуць набажэнствы ў дапамогу фэрмэрам ды імпартазамяшчэньню


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Расейская Праваслаўная Царква таксама ўжо праводзіць малебны ў дапамогу валютным пазычальнікам.

Расейскія фэрмэры адчуваюць фінансавыя цяжкасьці ў сувязі з падаражаньнем угнаеньняў і кармоў замежнай вытворчасьці, піша сайт газэты «Известия».

Пасьля сьвяткаваньня Вялікадня, у сярэдзіне красавіка, у сталіцы Расеі пачнуць служыць малебны ў дапамогу фэрмэрам і разьвіцьцю імпартазамяшчэньня ў Расеі. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Сынадальнага аддзелу ўзаемадзеяньня Царквы і грамадзтва Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) айцец Раман Багдасараў.

Паводле яго, дробныя вытворцы сельскай гаспадаркі часта банкруцяцца праз адсутнасьць дастатковай падтрымкі з боку дзяржавы.

Малебны ў дапамогу сялянам плянуецца зрабіць пастаяннымі, і наладжвацца яны будуць у любы зручны для грамадзян час.

Цяпер у храме Сьвяціцеля Мікалая на Трох Гарах ў цэнтры Масквы ўжо праводзяцца малебны ў дапамогу валютным пазычальнікам.

Багдасараў таксама сказаў, што ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі складаней за ўсё даводзіцца ўладальнікам і працаўнікам невялікіх гаспадарак, якія ня маюць дастатковых сродкаў для разьвіцьця вытворчасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG