Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць да адзінства Захаду ў рашэньні пра паездку ў Маскву 9 траўня


Мілаш Зэман
Мілаш Зэман

Прадстаўніца дзярждэпартамэнту ЗША Мэры Гарф заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, што ЗША разумеюць жаданьне ушанаваць памяць ахвяраў Другой сусьветнай вайны. І, вядома, адзначыла яна, кожная краіна можа прымаць уласныя рашэньні аб прысутнасьці ў Маскве. «Мы не прынялі рашэньня аб нашай прысутнасьці» — паведаміла Гарф.

«Але мы таксама лічым, што цяпер ня час весьці справы з Расеяй звычайным чынам» — падкрэсьліла яна.

Адказваючы на пытаньне аб намеры прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана адправіцца ў Маскву на сьвяткаваньне 70-годьдзя Перамогі ў Другой сусьветнай вайне, Гарф заявіла, што Чэская Рэспубліка зьяўляецца саюзьнікам па НАТО і ЗША маюць зь ёй шчыльныя і партнэрскія адносіны, а таксама падкрэсьліваюць важнасьць адзінства з эўрапейскімі саюзьнікамі і партнэрамі, дамагаючыся ад Расеі спыненьня эскаляцыі канфлікту ва ўсходняй Ўкраіне.

«Мы працягваем весьці перамовы з нашымі партнэрамі наконт таго, ехаць ці ня ехаць у Расею, і многае залежыць ад адносінаў, якія ў іх склаліся з Расеяй. Мы, вядома, лічым, што эўрапейскае адзінства мае важнае значэньне,» — падкрэсьліла прадстаўніца дзярждэпартамэнту ЗША.

У нядзелю Мілаш Зэман заявіў, што «зачыняе дзьверы» сваёй афіцыйнай рэзыдэнцыі перад паслом ЗША ў Чэхіі Эндру Шапірам пасьля яго крытычных выказваньняў аб намеры прэзыдэнта Чэхіі ўзяць удзел у сьвяткаваньні ў Маскве 9 траўня 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай.

Пасол ЗША ў інтэрвію чэскаму тэлебачаньню выказаў меркаваньне, што было б «няёмка», калі б Зэман узяў удзел у цырымоніі ў якасьці адзінага кіраўніка дзяржавы з краінаў Эўразьвязу. Пазьней ён заявіў, што ў яго не было намеру ўказваць кіраўнікам замежных дзяржаваў, куды ім езьдзіць, але падкрэсьліў, што, зь яго пункту гледжаньня, прэзыдэнт Зэман, які любіць шчырыя размовы, павінен быў ацаніць шчырасьць пасла ЗША. Са свайго боку Зэман заявіў, што ня можа сабе ўявіць, каб пасол Чэхіі ў Вашынгтоне даваў бы парады прэзыдэнту ЗША, куды таму варта езьдзіць і ня езьдзіць.

Прэм’ер-міністар Чэхіі Багуслаў Собатка скрытыкаваў прэзыдэнта краіны за канфлікт з паслом ЗША і заявіў, што прэзыдэнту варта было б быць больш прафэсійным у дыпляматычных справах.

Собатка лічыць, што Зэман адрэагаваў непрапарцыйна на камэнтары пасла ЗША ў Чэхіі.

Прэм’ер-міністр заявіў, што вырашальнае значэньне для бясьпекі краінаў рэгіёну мае агульная палітыка з НАТА і Эўразьвязам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG