Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 красавіка: дзень народзінаў Льва Сапегі, Алега Хаменкі і НАТО; канцэрт «Бі-2» у Менску


Купальскі фэст у музеі Янкі Купалы. Менск, 2014 г.
Купальскі фэст у музеі Янкі Купалы. Менск, 2014 г.

Кароткі агляд падзеяў дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У музычнай гасьцінай менскага музэю «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагодзьдзя» (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) аўтар кнігі «Мова флірту і мода» Тацяна Церашковіч правядзе лекцыю «Любоўная сымболіка і мода». Пачатак а 15-й гадзіне.

У рамках выставы «Mater Dei. Іканаграфія аднаго каханьня» ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску са сваёй спэцыяльнай праграмай выступіць Вольга Залеская ў музычным суправаджэньні вядомага беларускага піяніста, кампазытара, кіраўніка калектыву «Дыліжанс-джаз» Андрэя Лабчэўскага. У праграме канцэрту — песьні, вершы, навэлы. Пачатак а 17-й гадзіне.

Да 5 красавіка ў Менску пройдзе выстава-продаж «Што рабіць?». Месца правядзеньня: бізнэс-клюб Imaguru (вул. Фабрыцыюса, 4). Час працы: з 12.00 да 19.00.

У сталічнай «Менск-Арэне» адбудзецца канцэрт гурта «Бі-2» з праграмай «16+». Пачатак а 19.00. У «Чыжоўка-Арэне» ў Менску выступіць амэрыканскі рок-гурт «30 Seconds To Mars». Музыкі прадставяць у беларускай сталіцы праграму «Каханне + палкасьць». Пачатак у 19.00.

У гісторыі:

1794 — пад Рацлавіцамі, каля Кракава, адбылася першая буйная бітва ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцкае войска перамагло.

1949 — Бэльгія, Вялікабрытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя у Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.

У памяці:
Леў Сапега
Леў Сапега

1557 — нарадзіўся Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1891 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, першы прэм’ер-міністар БНР. У 1923 эміграваў у ЗША, памёр у Чыкага ў 1952 годзе.

1896 — нарадзіўся Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар, музыказнавец.

1915 — Мадзьдзі Ўотэрс, уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкагскай школы блюзу. 1967 — нарадзіўся Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац».

1968 — памёр Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч, змагар з расавай сэгрэгацыяй у ЗША.

Цытата:

«У мяне ёсьць мара, што аднойчы наша краіна ўстане і будзе жыць у згодзе з сваім крэда: «Мы зыходзім з той відавочнай праўды, што ўсе людзі створаны роўнымі».

З прамовы «Ў мяне ёсьць мара», якую Марцін Лютэр Кінг зрабіў у Вашынгтоне 28 жніўня 1963 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG