Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тутэйшы пазытыў


Эдвін Остын Эбі, «Маладая жанчына ў лесе» (1879)
Эдвін Остын Эбі, «Маладая жанчына ў лесе» (1879)

Золкай раніцай брыду па неабсяжных прасторах магілёўскага Задняпроўя ў пошуках аўтобуснага прыпынку. Мае ногі няўдала спрабуюць абраць сушэйшы шлях. Рукі мерзнуць, а галава занятая роздумам на тэму: «Бальнічны як прычына грашовага крызысу ў асобна ўзятай кішэні».

«Бросайте мусор в урну — и всё у вас будет хорошо!» — абнадзейвае надпіс на сьцяне панэльнага шматпавярховіка.

25 сакавіка. Мой тэлефон радасна пішчыць чарговым СМС. Я падсьвядома чакаю віншавальнай прапановы ад мабільнага апэратара: «Сустракай Дзень Волі разам з life! Закачай мэлёдыю Ваярскага гімну за 0 рублёў...»

Тэкст на экране выпраменьвае: «Набери 2244 и говори голосом Бобра или Страшылы!»

Тутэйшы пазытыў не заўжды ратуе.

Тацяна Барысік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG