Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забароняць фільмы, якія праслаўляюць расейскую армію


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб унясеньні зьменаў у некаторыя законы аб абароне інфармацыйнай тэлерадыёпрасторы Ўкраіны», які забараняе выкарыстаньне любой аўдыёвізуальнай прадукцыі, шкодзіць нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны і ўслаўляе ўзброеныя фармаваньні дзяржавы-акупанта.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Вярхоўнай Рады, праект закону № 1317 «вернуты з подпісам прэзыдэнта» 2 красавіка.

Дакумэнт прадугледжвае, што ва Ўкраіне забараняецца распаўсюджваньне і публічнае дэманстраваньне фільмаў, вырабленых фізычнымі і юрыдычнымі асобамі Расейскай Фэдэрацыі, а таксама фільмаў, якія прапагандуюць (уключаючы прадастаўленьне станоўчай інфармацыі) дзейнасьць праваахоўных органаў, Узброеных сіл, іншых ваенных або сілавых фармаваньняў Расейскай Фэдэрацыі або іх асобных прадстаўнікоў і фільмаў, сюжэт якіх наўпрост ці ўскосна зьвязаны зь дзейнасьцю органаў або фармаваньняў.

5 лютага Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла ў другім чытаньні і ў цэлым закон «Аб абароне інфармацыйнай тэлерадыёпрасторы Ўкраіны», які забараняе трансьляцыю ва Ўкраіне фільмаў, якія прапагандуюць войскі і праваахоўныя органы Расеі.

19 сакавіка старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман падпісаў гэты закон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG