Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова і мяса


Анарэ Дам’е, «Мясьнік на рынку Манмартр» (1858)
Анарэ Дам’е, «Мясьнік на рынку Манмартр» (1858)

Неяк сядзела я дома непрыбраная-неўчасаная, і гэтак лянотна было ўпрыгожвацца, што надумала схадзіць у краму страшыдлай («каго я там сустрэну!»). Завітала ў краму, пахадзіла, набрала садавіны і гародніны, хлеба і малака, нікога, як і меркавала, не сустрэла, і ўсё было б добра, але ж я жахліва зажадала мяса (як толькі можа яго хацець мясны чалавек). Падышла да вітрыны, гляджу, а вымавіць нічога не магу. Бо ня мае права страшыдла па-беларуску зьвяртацца — адразу ж на мову перанясуць успрыманьне. Гэтак я і вярнулася дахаты непрыбраная-неўчасаная і без кавалачка мяса. Затое Мова мая ўлюбёная прыгожай засталася. І мяне змусіла папрыгажэць наступнага дня.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Анарэ Дам’е, «Мясьнік на рынку Манмартр» (1858).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG