Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе прагрымеў чарговы выбух


Выбух у ноч на 23 сакавіка

У Адэсе на вуліцы Ольгіеўскай, 37 прагрымеў выбух. Як паведамляе адэскі сайт «Першы гарадзкі» са спасылкай на інфармацыю прэс-службы Адэскай абласной міліцыі, прычынай выбуху стала ўцечка газу. Па папярэдніх дадзеных, ахвяр і пацярпелых няма.

У той жа час, карыстальнікі сацсетак мяркуюць, што цэнтрам выбуху і яго мэтай быў валянтэрскі цэнтар.

Радыё Свабода зараз зьбірае больш падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт.

У Адэсе ў апошні час пачасьціліся выбухі. Як паведамляў раней кіраўнік цэнтру грамадзкіх сувязяў ГУ МУС Украіны ў Адэскай вобласьці Уладзімір Шабліенка, выбухі ў горадзе адбываюцца прыкладна ў адзін і той жа час. Паводле яго словаў, калі раней зламысьнікі выбіралі мэту: валянтэрскія арганізацыі, людныя месцы, то цяпер гэтыя выбухі адбываюцца хутчэй для таго, каб пасеяць паніку сярод насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG