Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барсік


Барсік жыў на ледзяным бальконе, на старым халадзільніку. Раніцай бег да акна насупраць, дзе часам лавіў з форткі галаву селядца

Барсік жыў на ледзяным бальконе, на старым халадзільніку. Раніцай бег да акна насупраць, дзе часам лавіў з форткі галаву селядца.

У той марозны вечар сядзеў ля тыну крамы.

Ад вулічнага натоўпу рэзка аддзяліўся «круты». І з усяго размаху садануў цяжкім чаравікам у ката. Той грымнуў аб сьценку агароджы.

«Круты» рвануў міма натоўпу, бо я з крыкам кінулася за ім — пазнаць. Не дагнала.

Я доўга шукала коціка ў сьнезе. Знайшла, узяла і прытуліла маленькае жывое сэрца да свайго. Пад раніцу Барсік асьцярожна драпаўся ў мае дзьверы — прасіўся на вуліцу.

Паехала разьвітвацца з братам.

Барсік паміраў мужна. Як і брат.

Марыя Баравік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG